wtorek, 27 sierpnia 2013

17 школаў на Беласточчыне атрымалі беларускі “Лемантар”


17 школаў на Беласточчыне атрымалі «Лемантар» аўтарства настаўніцы беларускай мовы пачатковай школы №4 у Беластоку Аліны Ваўранюк.

Новы падручнік беларускай мовы для 2-га класу пачатковай школы надрукаваны тыражом у паўтары тысячы экземпляраў. Для вучняў ён бясплатны, – паведаміла нашаму радыё Агнешка Куць з аддзелу адукацыі ў Беластоку.
Агнешка Куць:
- Школы атрымалі падручнікі. Гэта 17 школ, у якіх мы раздалі 244 падручнікі. Такі падручнік быў патрэбны з улікам навучальнай праграмы. Гэта выдавецкая ініцыятыва Аб’яднання бацькоў у карысць дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову. Фінансаваны гэты падручнік Міністэрствам народнай адукацыі. У сувязі з тым ён бясплатна перададзены ў школы.
Плануецца выдаць падручнік для трэцяга класа, а таксама матэрыялы ў дапамогу настаўнікам беларускай мовы – паведамляюць у Беластоцкім аддзеле адукацыі.
Настаўніца беларускай мовы пачатковай школы №4 у Беластоку Аліна Ваўранюк ужо пачала працу над новым падручнікам.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Brak komentarzy:

Prześlij komentarz