poniedziałek, 2 września 2013

Беларуская мова не палохае падляшскіх першакляснікаў


Давід Гайко

У польскіх школах урачыста распачаўся новы навучальны год. У комплексе школ з дадатковым навучаньнем беларускае мовы ў бельскай “тройцы” сёлета будзе вучыцца 671 вучань.

Беларуская мова не палохае вучняў, а цікавіць. Кажа дырэктар папулярнай “тройкі” Аўгіння Васілюк:
- Калі бацькі прыходзяць запісваць дзяцей, то нават ня пытаюць, ці можна вызваліць іх ад вывучэньня беларускае мовы. Яны ведаюць, што тыя, хто прыходзіць да нас, павінны вывучаць беларускую мову. Дзеці не наракаюць, што мовы блытаюцца. У нас ёсць беларуская, расейская ды польская мовы, плян складаецца такім чынам, каб яны ня блыталіся.
На ўрачыстасці прысутнічаў амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак і дырэктар Беларускага культурнага цэнтра ў Варшаве Эдуард Швайко.

Паводле http://www.racyja.com


Brak komentarzy:

Prześlij komentarz